У сусветны дзень паэзіі, 21 сакавіка, нашы выхаванцы наведалі гарадскі Дом культуры, дзе пазнаеміліся з прэзентацыямі літаратурнага альманаха “На Неманскай хвалі”, № 5 Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пісьменніца Л.Кебіч павіншавала ўсіх прысутных і расказала аб гісторыі заснавання літаратурнага альманаха.
Вядучыя вечара вельмі цепла віталі і запрашалі на сцэну нашых знакамітых паэтаў і празаікаў, а таксама тых, хто толькі спрабуюць пісаць. Мы слухалі вершы Я. Саласюка, Д. Радзівончыка, В. Смолкі, В. Куклачова, Г. Кісялева, П. Сяліцкага і іншых аўтараў. Асабліва запомнілася дзецям выступленне Л. Шаўчэнка, якая чытала верш “Дзіцячы дом”, у якім вельмі ясна і выразна апісаны жыцце нашых выхаванцаў.
На вечары таксама выступалі вучні гімназіі № 5, якія спявалі песні пра Беларусь, пра прыгожасць роднага краю.
Увечары некаторыя дзяўчынкі паспрабавалі напісаць хоць маленькі вершык і зразумелі, што гэта не так проста і стаць пісьменнікам не кожны можа.