16.04.2017 г. нашыя выхавальнікі наведалі выставу “Гродна. Позірк у мінулае” у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага. Дзяўчынкі пазнаеміліся з рэдкімі дакументамі і фактамі, прысвечанымі гораду Гродна і яго жыхарам, пачынаючы з кан. XIX ст. Экскурсавод з захапленнем паведаміла выхаванцам аб гісторыі паходжання ўнікальных фотаздымкаў, якія прадстаўлены былі ў наступных раздзелах: тэхніка, дзеці, студэнты, праца і інш.
Выхаванцы зазначылі, што фотаздымкі да гэтых часоў не страцілі яшчэ сваей прыгажосці і вельмі цікава было, як быццам, акунуцца ў мінуўшчыну.