BelarusianEnglishItalianRussian

Абрад Купалле

Нацыянальная культура-гэта сукупнасць традыцый, звычаяў, норм i правiл паводзiн, агульных для прадстаўнiкоў адной нацыi. Беларуская культура надзвычай багатая i самабытная. Яна вядзе свой пачатак ад далёкай старажытнасцi.
Духоўныя каштоунасцi i традыцыi народа фармiруюцца на аснове гiстарычнага вопыту многiх пакаленняу. Яны вызначаюць адносiны чалавека да жыцця, выступаюць мерай дабра i зла. Таксама яны акрэслiваюць рысы нацыянальнага характару, нацыянальны менталiтэт.

Беларускi народны абрад Купалле захаваў ў сабе старажытныя язычнiцкiя звычаi, якiя гарманiчна пераплiлiся з хрысцiянскай традыцыяй.
Купалле-гэта свята, дзе праяўляецца пакланенне жывой прыродзе. Спалучэнне хрысцiянства i язычнiцтва-яскравая адметнасць народнай беларускай культуры.
Напярэдаднi свята дзецi з дзiцячага дома наведалi ЦТДМ «Прамень», пазнаёмiлiся з традыцыямi i звычаямi свята. Прынялi ўдзел у гульнях, навучылiся плесцi вянкi, вадзiлi карагоды пад народна-абрадавыя песнi.

  

151 просмотр.